Categories: Грамадства

“Аб Радзіме любімай вершамі гаворым!”

Раённы агляд-конкурс пад такой назвай прайшоў на Дзятлаўшчыне да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Літаратурныя спаборніцтвы ладзіліся сярод выхаванцаў сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту.

– У раёне стала традыцыяй праводзіць мерапрыемствы па фарміраванні ў дзяцей гэтай катэгорыі патрыятычных пачуццяў сродкамі мастацкага слова, – расказала метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кацярына Гайдук. – Тэмы штогод мяняюцца, але нязменным застаецца галоўная ўмова: маленькія канкурсанты чытаюць творы пра Радзіму, пераможны май. Упэўнена, што ў нашых сілах зрабіць так, каб подзвігі прадзедаў будучыя пакаленні памяталі і шанавалі.

У гэтым навучальным годзе раённы агляд-конкурс “Аб Радзіме любімай вершамі гаворым!” быў прысвечаны адметнай даце – 80-годдзю Вялікай Перамогі. Яго арганізатарамі выступілі аддзел адукацыі райвыканкама і Дзятлаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет.

Адбыліся два этапы конкурсу. Першы, адборачны, прайшоў ва ўстановах дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны. Другі, раённы, ладзіўся завочна: члены журы ацэньвалі відэазапісы вершаў юных чытальнікаў.

У рамках раённага этапу 37 выхаванцаў змаглі праявіць сябе ў пяці конкурсных намінацыях: “Беларусь прыгожая”, “Беларусь родная”, “Беларусь магутная”, “Беларусь удзячная”, “Беларусь працавітая”.

Безумоўна, членам журы было няпроста выбраць лепшых чытачоў. Першае месца прысудзілі сямі юным канкурсантам, другое – пяці, трэцяе – чатыром. Таксама аргкамітэт і журы прынялі рашэнне аб узнагароджанні ўдзельнікаў па намінацыях: дыпломы “За любоў да мастацкага слова” атрымалі 18 чалавек, “За чысціню беларускага маўлення” – тры, “За эмацыйнасць і пранікнёнасць выканання” – адзін, “За эмацыйнасць” – адзін, “За пранікнёнасць выканання” – адзін.  

Ірына СТЫРНІК

Фотаздымкі арганізатараў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

2 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

17 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago