На 1 ліпеня 2019 года ў медыцынскія ўстановы раёна з праблемай укусаў кляшчоў звярнулася 80 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей.
У выпадку прысмоктвання кляшча яго варта як мага хутчэй выдаліць. Вельмі важна своечасова звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Памятайце, што максімальны прафілактычны эфект дасягаецца толькі ў тым выпадку, калі экстраная прафілактыка пачата ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу кляшча.
Санітарна-эпідэміялагічная служба Дзятлаўскага раёна звяртае ўвагу на тое, што клешчавы энцэфаліт можа перадацца не толькі трансмісіўным шляхам – праз укусы кляшчоў, але і праз сырое інфіцыраванае малако коз. Праблема ў тым, што козы з’яўляюцца пераносчыкамі энцэфаліту. Гэтая хвароба вельмі небяспечная для чалавека у той час, як у жывёл вірус цыркулюе ў крыві, не наносячы ім шкоды. Казінае малако часта даюць дзецям-алергікам, паколькі яго тлушчы лягчэй засвойваюцца. Але ў сезон кляшчоў сырое малако па-сапраўднаму небяспечнае.
Каб не захварэць на клешчавы энцэфаліт, ужывайце ў ежу толькі тэрмічна апрацаванае малако коз, не купляйце яго ў неўстаноўленых месцах гандлю і ў невядомых асобаў без ветэрынарнай даведкі. Для памяншэння колькасці кляшчоў выдаляйце ламачча, праводзьце высечку непатрэбных кустоў і скошванне травы на ўласным прысядзібным участку, не дапускайце выпасу коз у лясной зоне, своечасова здымайце з іх кляшчоў, выкарыстоўвайце рэпеленты.
Мікалай ДЗЯДОВІЧ,
доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…