Парадак выплаты пенсіі пенсіянерам з ліку вайскоўцаў, якія праходзілі ваенную службу, вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асобаў начальніцкага і радавога саставу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў” ад 17 снежня 1992 года (далей – Закон).

У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 55 Закона ваенны пенсіянер, які жыве на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна і які атрымлівае пенсію па лініі Міністэрства абароны праз ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці, абавязаны неадкладна паведаміць у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна аб наступных змяненнях:

1. Змяненні, якія ўплываюць на памер пенсіі:

змяненне прычыны або групы інваліднасці, колькасці ўтрыманцаў (артыкулы 21, 27, 40, 50 Закона);

знаходжанне асобы, на якую выплачваецца пенсія, на дзяржаўным забеспячэнні ва ўстановах адукацыі або арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання (артыкулы 33, 54 Закона);
змяненне ўмоваў, якія даюць права на атрыманне надбаўкі на догляд адзінокіх інвалідаў II або III групы, якія маюць патрэбу па заключэнні медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі або ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі ў пастаяннай старонняй дапамозе (артыкулы 17, 24, 37-1 Закона);

пазбаўленне права на далейшае прадастаўленне льготаў, выплату надбавак і павышэнняў да пенсій, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для асобаў, якія прымалі ўдзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ветэранаў, членаў сем’яў загінулых ваеннаслужачых і іншых катэгорый грамадзян, у тым ліку на павышэнне памеру пенсіі (пункт “в” артыкула 15, артыкул 45 Закона);

пазбаўленне пенсіянера волі (артыкул 56 Закона);
у іншых выпадках, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

2. Змяненні, якія пазбаўляюць права на пенсію за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля:

прызнанне працаздольным (для асобаў, якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці (артыкул 26 Закона) або па прычыне страты карміцеля да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (пункт “б” артыкула 30 Закона));

прызначэнне дзяржаўнай пенсіі ў іншым дзяржаўным органе (у тым ліку штомесячнай грашовай дапамогі або сацыяльнай пенсіі) Рэспублікі Беларусь або ў іншых дзяржавах (артыкулы 9, 32, 40 Закона);

адбыццё для пастаяннага месца жыхарства за мяжу Рэспублікі Беларусь або ў іншую вобласць (г. Мінск) (артыкулы 51, 59 Закона);

у іншых выпадках, устаноўленых згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Звяртаю ўвагу ваенных пенсіянераў, што ў адпаведнасці з часткай 3 артыкула 51 Закона выплата пенсій пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых і членам іх сем’яў ажыццяўляецца па месцы іх жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

Фактам пастаяннага пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца рэгістрацыя па месцы жыхарства.

У сувязі з вышэйадзначаным выплата пенсій у ваенным камісарыяце Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца толькі ваенным пенсіянерам, зарэгістраваным па месцы жыхарства на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Грамадзянам, якія атрымліваюць пенсію па лініі Міністэрства абароны і не зарэгістраваны па месцы жыхарства ў Дзятлаўскім раёне, неабходна ў самы кароткі тэрмін асабіста звярнуцца (у працоўны час) у ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна (г. Дзятлава, вул. Перамогі, д. 13) для вырашэння пытання аб парадку выплаты пенсіі.

У 2018 годзе выплата пенсій і дапамогаў пенсіянерам Міністэрства абароны па Гродзенскай вобласці будзе праводзіцца ў наступныя тэрміны: 6 лютага, 5 сакавіка, 5 красавіка, 7 мая, 6 чэрвеня, 7 ліпеня, 6 жніўня, 6 верасня, 4 кастрычніка, 6 лістапада, 6 снежня.

Дадатковую інфармацыю па пытанні налічэння і выплаты пенсій Міністэрства абароны і дапамогаў можна атрымаць на сайце Дзятлаўскага райвыканкама ў раздзеле “Ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна/Сацыяльная абарона і пенсійнае забеспячэнне ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў” або ў ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна па тэлефоне 2-15-03 у працоўны час.

Валянцін АБУХАЎ,
вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні
ваенкамата Дзятлаўскага раёна

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации