Фіналам трохдзённага спартыўна-забаўляльнага марафона працоўнай моладзі Дзятлаўшчыны стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, якая прайшла на галоўнай сцэне ўрочышча Рыбакі з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка.

Дзмітрый Расціслававіч павіншаваў усіх з Днём моладзі і выдатным завяршэннем спартыўнага мерапрыемства:

– Турысцкі злёт працуючай моладзі на працягу дзесяцігоддзяў аб’ядноўвае спартыўных, актыўных і неабыякавых да роднага краю людзей, спрыяе перадачы ад пакалення да пакалення традыцый і каштоўнасцяў. Вы мелі магчымасць якасна адпачыць і паказаць сябе, падружыліся, згуртаваліся, сталі больш давяраць адзін аднаму, навучыліся спадзявацца на падтрымку сяброў. Усё гэта дапаможа вам у выніковай працы і дасягненні новых вышыняў. Нездарма турзлёт прыпадае на Дзень моладзі. Шчыра віншую вас з гэтым важным для нашай краіны святам. У вашых руках сучаснасць і будучыня Беларусі. Няхай яна будзе мірнай і квітнеючай. Шчасця вам, здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і дасягненнях.

Ён разам з першым сакратаром раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык, начальнікам сектара спорту і турызму райвыканкама, галоўным суддзёй спаборніцтваў Дзмітрыем Ёдам уручыў выніковым спартсменам, камандам дыпломы  і прызы.

Лідары ў дзесяці турысцка-спартыўных відах спаборніцтваў размеркаваліся наступным чынам: баі гімнастычнымі шарамі, мас-рэслінг, гульня “гарады”, валейбол і перацягванне каната – КСУП “Хвінявічы”; турысцкая паласа перашкодаў і дартс – ААТ “Новаяльнянскі КХП”; падняцце гіры і быт турыста – ААТ “Граніт-Агра”, сплаў на байдарках – Дзятлаўская ЦРБ.

Чэмпіёнам моладзевага турысцкага злёту-2024, уладальнікам пераходнага кубка і медалёў стала каманда ААТ “Граніт-Агра”, “серабро” – у КСУП “Хвінявічы” і адразу два “бронзавыя” прызёры – зборныя ААТ “Новаяльнянскі КХП” і Дзятлаўская ЦРБ.

 

Каманда-пераможца прадставіць Дзятлаўшчыну на абласным турзлёце працоўнай моладзі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации