Раённы камітэт грамадскай арганізацыі “Белая Русь” аказаў дапамогу раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі.

Былі закуплены і перададзены 48 ахоўных камбінезонаў і 200 медыцынскіх масак на агульную суму звыш 900 рублёў. У Дзятлаўскім райЦГЭ кажуць, што гэта дапамога патрэбная і своечасовая.

– Мы выязджаем у ачагі захворвання, да хворых на СOVID-19, і без спецыяльнай экіпіроўкі мы не будзем сябе адчуваць у бяспецы, – адзначыў доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ Мікалай Дзядовіч. – Мы рэгулярна набываем сродкі аховы за бюджэтныя сродкі, але такая спонсарская дапамога для нас вельмі адчувальная. За апошнія некалькі месяцаў работнікі цэнтра выязджалі ў 119 ачагоў каранавірусу, праводзілі санітарную апрацоўку ў дамах, арганізацыях, навучальных установах. Пасля завяршэння працоўнага тыдня праводзіцца поўная гігіенічная апрацоўка установаў аховы здароўя.

Ахоўныя касцюмы, падораныя “Белай Руссю”, будуць вельмі дарэчы для дэзынфектараў, якія экіпіруюцца імі ў камплекце з рэспіратарамі. Маскі будуць выкарыстоўвацца ў час маніторынгаў на аб’ектах гандлю, харчавання, у дашкольных навучальных установах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации