У КСУП “Войневічы” ідзе нарыхтоўка кармоў.

Цяпер у гаспадарцы нарыхтоўваюць сянаж з траваў першага ўкосу. Ужо скошана 490 гектараў, закладзена 170 тон сенажу. З іх 19 тон – сянаж у рулонах.
У полі працуюць тры трактары. Ідзе скошванне цімафееўкі на сена і канюшыны на сянаж. На касьбе занятыя механізатары Аляксандр Сіўко, Мікалай Макарчук; на падборшчыках працуюць Павел і Дзмітрый Сухецкія, Анатоль Загдай, на адвозцы – Дзмітрый Саўко і Андрэй Сідэнка, на трамбоўцы – Сяргей Якаўлеў.

Людзі ведаюць сваю працу, настроены на пазітыўны лад, таму ўсё павінна атрымацца. Па словах заатэхніка па кармах КСУП “Войневічы” Уладзіміра Каско, галоўнае, каб у рабоце паспрыяла надвор’е. Тады цягам двух тыдняў першы ўкос траваў атрымаецца завяршыць.

– “Войневічы” заўсёды былі з кармамі, думаю, і сёлета не падкачаем, – адзначыў спецыяліст.

Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?

Похожие публикации