Весела, звонка, цёпла і красачна прайшла  забава  “Падарожжа ў краіну  дзяцінства”,  прысвечаная Дню  абароны дзяцей у рознаўзроставай групе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

У час свята выхаванцы  з песняй і добрым настроем вандравалі  на  паравозіку “Букашка” па казачнай  краіне  дзяцінства. На кожным прыпынку  дзяцей чакала  цікавае заданне: на  “Гульнявым” – беларускія народныя гульні, на “Танцавальным” – флэшмоб “Рабі  як  я”, прыпынак “Спартыўны” сустрэў  дзяцей вясёлай эстафетай.

Якое  свята без вясёлых  песень, розыгрышаў і забаўных малюнкаў.  Свае ўражанні ад мерапрыемстваў маленькія мастакі намалявалі на асфальце.

Лета толькі пачалося, а наперадзе дзяцей чакае яшчэ шмат цікавых прыгодаў.

Дзеці – наша будучыня. Клопат аб іх кожны дзень, кожную гадзіну і кожную хвіліну – вось дэвіз нашай  установы. Мы пастараемся зрабіць усё, каб не расчараваць  дзіцячыя  сэрцы, каб летні адпачынак  быў карысным, вясёлым, цікавым і незабыўным.

Жанна СВІБ,
выхавальніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?

Похожие публикации