На працягу двух навучальных гадоў з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”, якое дзейнічае пры Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі, вядзецца работа па экалагічнай адукацыі і выхаванні.

За гэты час дзеці даведаліся шмат цікавага пра жывёл і птушак, кветкі, лекавыя расліны. Завочна пабылі на Крайняй Поўначы, здзейснілі падарожжы па родным краі, прынялі ўдзел у акцыі “Пакормім птушак разам”, конкурсе малюнкаў “Красота живёт повсюду, важно только верить чуду”, квэст-гульні “В некотором царстве, экологическом государстве”, падрыхтавалі інфармацыйны дайджэст “Птушка года-2020”, інфармацыйна-музычную кампазіцыю “Шумі, мой родны лес”.

У маі 2020 года правялі заключнае мерапрыемства – конкурс эрудытаў “Знаўцы прыроды”, на якім падвялі вынікі двухгадовай працы.

Людміла АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации