Працоўныя дэсанты ў Хвінявіцкай школе

Грамадства Свежыя навіны

Народная мудрасць гаворыць: вясновы дзень год корміць.

Каб сабраць восенню добры ўраджай, трэба своечасова пасеяць у зямлю насенне.

Традыцыйна ў маі ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе праходзяць працоўныя дэсанты па пасадцы агароднінных культур на прышкольным участку. Бягучы год не стаў выключэннем. Пачатак пакладзены — прайшоў працоўны дэсант “Школьнай сталовай – свае прадукты”. У дэсанце прынялі актыўны ўдзел навучэнцы старэйшых класаў, педагогі, тэхнічныя работнікі. Старшакласнікі і настаўнікі выконвалі больш цяжкую і адказную працу: разраўноўвалі і размяркоўвалі месцы для пасадкі агародніны, рабілі градкі. Дзяўчаты разам з педагогамі-жанчынамі саджалі цыбулю.

Усе працавалі з агеньчыкам і запалам. Спадзяемся, што закладзены ўраджай не падвядзе нас восенню.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup