Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама № 207 ад 6 красавіка 2020 года, на тэрыторыі нашага раёна месцамі для купання вызначаны возера па вуліцы Фогеля ў Дзятлаве (гарадскі пляж) і возера ва ўрочышчы “Рыбакі” (пляж санаторыя “Радон”).
На астатніх вадаёмах Дзятлаўшчыны купацца нельга.
Міліцыя нагадвае, што купанне ў забароненых месцах з’яўляецца адміністрацыйным парушэннем (арт. 23.63 КоАП РБ) і караецца штрафам ад адной да трох базавых велічыняў. Аматары адпачынку на пляжы таксама могуць быць пакараны за распіццё алкагольных напояў ці знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення (арт. 17.3 КоАП РБ). У гэтым выпадку штраф складзе да васьмі базавых велічыняў. Паўторнае такое правапарушэнне на працягу года прывядзе да пакарання штрафам у памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічыняў ці адміністрацыйнага арышту.
На працягу лета месцы, забароненыя для купання, будуць кантраляваць мабільныя групы ў складзе супрацоўнікаў міліцыі, РАНС, таварыства ратавання на водах.
Калі вы сталі сведкам ці відавочцам правапарушэння або пацярпелі ад яго, пастарайцеся запомніць прыкметы парушальніка і як мага хутчэй патэлефанаваць на нумар 102 (званок бясплатны). Паведаміць такую інфармацыю можна таксама любому супрацоўніку аддзела ўнутраных спраў ці ўчастковаму інспектару міліцыі або ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 8-029-3508064, 8-029-5806042, 8-025-6010059.
Водоемы, не предназначенные для купания, расположенные на территории Дятловского района
Водоем | д. Немковичи |
Водоем | вблизи аг. Роготно |
Водоем | вблизи д. Борки |
Водоем | д. Санники |
Водохранилище | вблизи д. Явор |
Группа водоемов (4) | д. Яновщина |
Группа водоемов (3) | аг. Раклевичи |
Водоем | д. Венски |
Группа водоемов (3) | вблизи д. Селивонки |
Водоем | д. Корица 2 |
Водоем | д. Студеровщина |
Водоем | вблизи д. Морозовичи |
Водоем | д. Бричицы |
Водоем | аг. Торкачи |
Группа водоемов (2) | вблизи д. Рыбаки |
Водоем | д. Ёцевичи |
Группа водоемов (2) | д. Боришино |
Группа водоемов (4) | вблизи д. Русаки |
Водоем | вблизи аг. Хвиневичи |
Водоем | д. Поречье |
Водоем | д. Поречье |
Озеро | вблизи д. Демьяновцы |
Водоем | вблизи д. Шершни |
Озеро | вблизи д. Колпинские |
Водоем | д. Лопушно |
Водоем | вблизи д. Романовичи |
Озеро «Дикое» | вблизи д. Нагородовичи |
Водоем | д. Малые Крагли |
Группа водоемов (5) | аг. Жуковщина |
Водоем | аг. Вензовец |
Озеро «Войтова Яма» | вблизи д. Бондари |
Озеро «Смоловичи» | д. Бондари |
Водохранилще «Гезгаловское» | вблизи аг. Гезгалы |
Водоем | вблизи д. Медвиновичи |
Водоем | д. Горка |
Водохранилище | вблизи г.п. Новоельня |
Водоемы (3) | г.п. Козловщина |
Водоемы (3) | по ул. Фогеля г. Дятлово |
Водоем | по ул. Мицкевича г. Дятлово |
Водоем | по ул. Новогрудской г. Дятлово |
Водоем «Плехово» | вблизи д. Дукрово |
Водоем | аг. Белогурно |
Водоем | вблизи д. Студеровщина |
Водоем | д. Малая Воля |
Водоем | вблизи д. Маськовцы |
Водоем | д. Денисово |
Водоем | аг. Войневичи |
Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама