На Дзятлаўшчыне працягваецца пасяўная кампанія.
Аграрыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна завяршылі работы па сяўбе цукровых буракоў, алейнай рэдзькі.
Гэтымі днямі працягваюцца работы па сяўбе кукурузы, пасадцы бульбы.
Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, па стане на 29 красавіка пасеяна 2614 гектараў кукурузы (43 % да плана), бульба пасаджана на плошчы 160 гектараў (59 % да плана).
Адначасова вядзецца сяўба аднагадовых траў. Па стане на 29 красавіка ў гаспадарках раёна пасеяна 835 гектараў аднагадовых траў, што складае 105 % да плана. Падкормлена 5877 гектараў шматгадовых траў – 79 % да плана, 3822 гектары сенакосаў і пашаў (30 % да плана). Падсеяны шматгадовыя травы на плошчы 2508 гектараў (79 % да плана).
Пад вясновую сяўбу на палі раённых гаспадарак вывезена амаль 405 тон арганікі. Праводзіцца хімічная праполка азімых збожжавых і рапсу.
Добрасумленны працаўнік – трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Сяргей Белуш працуе ў гаспадарцы больш за 20 гадоў. Ранняй вясной мужчына задзейнічаны на зборы і адвозцы камянёў, крыху пазней прыступіць да падкошвання лугапашавых угоддзяў. Цяпер жа дбайны працаўнік заняты на сяўбе кукурузы.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup