Спаборнічалі разумнікі і разумніцы

Падзеі

На Дзятлаўшчыне ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2015/2016 навучальным годзе, які праходзіў ва ўстановах адукацыі, прынялі ўдзел 958 разумнікаў і разумніц. У другім (раённым) этапе алімпіяды за званне лепшых спрачаліся 215 самых кемлівых навучэнцаў.

Па рашэнні журы, па выніках другога (раённага) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах уладальнікамі дыпломаў сталі 102 школьнікі. Дыпломы першай ступені атрымалі 33 навучэнцы, столькі ж хлопчыкаў і дзяўчынак былі ўзнагароджаны дыпломамі другой ступені, яшчэ 36 удзельнікаў былі адзначаны дыпломамі трэцяй ступені.

Найбольш вынікова выступіла каманда разумнікаў і разумніц гімназіі №1 горада Дзятлава: дыпломы атрымалі 28 гімназістаў, 14 з іх узнагароджаны дыпломамі першай ступені. Крыху саступілі гімназіі навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якія атрымалі 26 дыпломаў, аднак яны змаглі палепшыць свой мінулагодні вынік на 6 узнагарод.

Найбольшую колькасць пераможцаў раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах падрыхтавалі настаўніца фізікі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Раіса Міхайлаўна Мялешка; настаўніцы матэматыкі гімназіі №1 горада Дзятлава Ганна Станіславаўна Урбановіч і Соф’я Міхайлаўна Халецкая; настаўніца Наваельнянскай сярэдняй школы Алена Вільгельмаўна Баковіч. Штогод на першым і другім этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах вынікова выступаюць навучэнцы настаўніцы інфарматыкі гімназіі №1 горада Дзятлава Святланы Іосіфаўны Кетка.

ПЕРАМОЖЦЫ АБЛАСНОГА ЭТАПУ АЛІМПІЯДЫ

Згодна з вынікамі абласнога рэйтынгу, прыняць удзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах былі запрошаны 28 вучняў школ Дзятлаўшчыны, якія паказалі лепшыя веды ў час другога (раённага) этапу. Сёлета абласныя іспыты для алімпіяднікаў ладзіліся з 11 па 15 студзеня 2016 года ў Гродне. Туды накіраваліся 12 навучэнцаў гімназіі №1 горада Дзятлава, 6 навучэнцаў Наваельнянскай сярэдняй школы, па 3 навучэнцы з сярэдняй школы №3 горада Дзятлава і з Казлоўшчынскай сярэдняй школы, 2 навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы, па адным вучню з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Восем школьнікаў раёна вярнуліся з трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах з дыпломамі за прызавыя месцы. Больш за палову гэтых узнагародаў паклалі ў скарбонку Дзятлаўшчыны гімназісты.

Андрэй Жадзейка
Андрэй Жадзейка

Уладальнікам дыплома першай ступені стаў навучэнец гімназіі №1 горада Дзятлава Андрэй Жадзейка, які лепш за іншых на Гродзеншчыне ведае інфарматыку. Пераможцу падрыхтавала настаўніца гімназіі Святлана Іосіфаўна Кетка.

Марыя Каско
Ілья Угрын
Яўгенія Кетко

Дыпломы другой ступені атрымалі тры навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава: па беларускай мове — Марыя Каско (настаўніца Аксана Іосіфаўна Ванчук, педагог-трэнер Алена Рыгораўна Абрамчык), па матэматыцы — Яўгенія Кетка (настаўніца Соф’я Іванаўна Халецкая) і Ілья Угрын (настаўніца Ганна Станіславаўна Урбановіч).
Уладальнікамі дыпломаў трэцяй ступені сталі чатыры навучэнцы ўстаноў адукацыі нашага раёна: па нямецкай мове — Юлія Валанцэвіч, навучэнка Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (настаўніца Крысціна Эдуардаўна Ганчарова), па гісторыі — Сяргей Гранкоўскі, навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы (настаўніца Ганна Аляксандраўна Савасцюк), па фізіцы — Эдуард Дорань, навучэнец сярэдняй школы №3 горада Дзятлава (настаўніца Раіса Міхайлаўна Мялешка), па матэматыцы — Дар’я Сарока, навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава (настаўніца Ніна Іванаўна Трафімчык).

Пахвальнымі водгукамі адзначаны: за ўдзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове — Павел Юдзеніч, навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы (настаўніца Ларыса Вячаславаўна Радзіон); за ўдзел у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы — Дзмітрый Болбат, навучэнец гімназіі №1 горада Дзятлава (настаўніца Ганна Станіславаўна Урбановіч).

ВЫСТУПЯЦЬ ЗА ГРОДЗЕНШЧЫНУ

У склад зборнай каманды Гродзеншчыны для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах увайшлі 4 прадстаўнікі Дзятлаўшчыны: Андрэй Жадзейка, Марыя Каско, Яўгенія Кетка, Ілья Угрын. Цяпер школьнікі старанна рыхтуюцца да заключнага этапу іспытаў. У час вясновых канікулаў, напрыканцы сакавіка 2016 года, іх чакаюць новыя выпрабаванні на рэспубліканскім этапе алімпіяды.

Т. КУЛЕШ,
загадчыца Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *