Федэрацыя прафасюзаў Беларусі стварыла страхавы фонд дапамогі медыкам.

Падрабязней пра дзейнасць гэтага фонду расказаў старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык.

– Якія медработнікі могуць атрымаць матэрыяльную дапамогу?

– Федэрацыя прафсаюзаў прыступае да выплаты матэрыяльных кампенсацый работнікам арганізацый, якія знаходзіліся ў кантакце з інфіцыраванымі каранавірусам і самі захварэлі.

Фонд дапамогі створаны пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя, і ўсе галіновыя прафсаюзы салідарна пералічваюць у яго грашовыя сродкі. Работнікі медустановаў, якія захварэлі да пачатку працы фонду, таксама могуць разлічваць на матэрыяльную падтрымку з яго сродкаў.

– Што неабходна для атрымання дапамогі?

– Для гэтага дастаткова прадаставіць копію бальнічнага ліста і запыт ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя. Грашовыя сродкі будуць пералічаны максімальна аператыўна, не пазней за тры дні з моманту падачы дакументаў. Матэрыяльная дапамога складзе ад 600 да 5000 рублёў у залежнасці ад цяжару захворвання.

Камісія Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя штодня разглядае прадастаўленыя дакументы для вырашэння пытання аб аказанні дапамогі работнікам аховы здароўя–членам прафсаюза, якія звярнуліся па дапамогу.

– Як у Дзятлаўскім раёне падтрымліваюць работнікаў?

– Цяпер ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях нашага раёна створаны “касы ўзаемадапамогі”: прафструктуры ўсіх узроўняў адмовіліся ад не першарадных выдаткаў і перанакіруюць у іх усе вызваленыя сродкі для аказання матэрыяльнай дапамогі сваім членам прафсаюза, якія аказаліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, а таксама для набыцця ахоўных сродкаў.

Так, напрыклад, пярвічная прафсаюзная арганізацыя Дзятлаўскай раённай бальніцы пералічыла на рахунак самой арганізацыі грашовыя сродкі для набыцця ахоўнага адзення, антысептыкаў і іншых сродкаў, неабходных для абароны здароўя сваіх работнікаў. У Дзятлаўскім раённым аб’яднанні прафасаюзаў створаны фонд, з дапамогай якога будзе аказвацца дапамога арганізацыям, якія звярнуліся з хадайніцтвамі для набыцця сродкаў абароны, у якіх яны маюць патрэбу. Цяпер разглядаюцца хадайніцтвы ад дзвюх арганізацый. Кожная пярвічная прафсаюзная арганізацыя на сваім узроўні пры неабходнасці будзе выкарыстоўваць гэтыя сродкі на добрыя мэты.

– Хто яшчэ можа дапамагчы медыкам?

– Варта адзначыць, што пералічыць у гэты фонд сродкі можа кожны жадаючы. З гэтай мэтай адкрыты дабрачынны рахунак.

Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя. Адрас: 220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, к. 1414. УНН 100094874.

Дабрачынны рахунак № BY06 BLBB 3135 0100 0948 7400 1001 адкрыты ў Дырэкцыі ААТ “Белінвестбанк” Па г. Мінску і Мінскай вобласці, код BLBBBY2X. Адкрыты на мэты: аказанне матэрыяльнай (спонсарскай) дапамогі членам прафсаюзаў, аказанне спонсарскай дапамогі арганізацыям аховы здароўя.

Аплата ў ЕРИП у любым банку: інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу, інфакіёску, банкамаце, касе і г.д. Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем: наяўных грашовых сродкаў, любых электронных грошай, банкаўскіх плацежных картак.

Для правядзення плацяжу неабходна:

  1. Выбраць:

– пункт “Сістэма “Разлік” (ЕРИП);

– дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні;

– прафсаюзы;

– прафсаюз аховы здароўя.

  1. Для аплаты ўвесці: прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка, дадаткова пры неабходнасці ўкажыце назву арганізацыі.
  2. Увесці суму плацяжу.
  3. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
  4. Здзейсніць плацеж.

Святлана ГРЫШЫНА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации