Дарагія браты і сёстры! У памінальную нядзелю, 26 красавіка, у храме горада Дзятлава будзе здзяйсняцца памінанне памерлых.
У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, клапоцячыся пра ваша здароўе, пераканаўча просім, каб пазбегнуць масавай колькасці людзей у гэты дзень, загадзя (на працягу гэтага тыдня) пакінуць у храме (або перадаць у храм) запіскі з імёнамі памерлых родных. Нават калі вы не будзеце прысутнічаць у царкве асабіста, святары памоляцца за ўсіх, каго вы ўкажаце ў запісцы.
У аўторак, 28 красавіка, на Радаўніцу, святары будуць асвячаць гарадскія могілкі: старыя – у 8 гадзін 30 хвілін, новыя – у 9 гадзін. Таксама просім вас загадзя пакідаць запіскі ў храме.
Па ўсіх пытаннях, якія ў вас узнікнуць, тэлефануйце на нумары: +375(29)530-61-63; +375(29)319-58-82; 2-13-99. Храм адкрыты кожны дзень з 9 да 17 гадзін.
Іерэй Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі