Асноўная функцыя медыцынскай маскі – бар’ерная затрымка кропель вільгаці, якія ўтвараюцца пры кашлі, чханні і могуць утрымліваць мікраарганізмы (вірусы, бактэрыі).

Правільнае прымяненне масак можа знізіць распаўсюджванне мікраарганізмаў. Аднак улічвайце, што выкарыстанне масак эфектыўна толькі ў спалучэнні з іншымі метадамі прафілактыкі (мінімізацыя кантактаў, гігіена рук, дэзынфекцыя прадметаў).

Маска ПАВІННА выкарыстоўвацца:

*хворым чалавекам з прыкметамі рэспіраторнага захворвання;

* медыцынскім работнікам пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыенту;

* работнікам або чалавекам, які ажыццяўляе догляд хворага на рэспіраторныя захворванні.

Маска МОЖА выкарыстоўвацца здаровымі людзьмі пры знаходжанні ў месцах, дзе магчымы кантакт з хворым чалавекам.

Алгарытм выкарыстання масак

  1. Апрацаваць рукі спіртаўтрымліваючым растворам і вымыць з мылам.
  2. Утрымліваючы маску за завязкі, зафіксаваць яе на твары так, каб былі прыкрытыя і рот, і нос.
  3. Праверыць, каб маска шчыльна прылягала да твару, калі трэба, зафіксаваць яе на пераноссі спецыяльным заціскам.
  4. Знімаць маску трэба, утрымліваючы за завязкі, не дакранаючыся да пярэдняй часткі.
  5. Змясціць выкарыстаную маску ў цэлафанавы пакет і герметычна закрыць да яе мыцця (шматразовую) або для ўтылізацыі (аднаразовую).
  6. Вымыць рукі з мылам, апрацаваць спіртаўтрымліваючым растворам.
  7. Калі неабходна, адзець новую маску, выконваючы пункты 1-3.

Каб маска была эфектыўнай…

не выкарыстоўвайце яе больш за дзве гадзіны;

неадкладна замяніце вільготную маску, нават калі дзве гадзіны яшчэ не мінула;

не дакранайцеся рукамі да замацаванай маскі;

выкарысталі маску – не забудзьцеся вымыць рукі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации