Напярэдадні Дня Перамогі члены ПА ГА «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын» Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Памяць».
Калектыў работнікаў аказаў пасільную дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі каля брацкай магілы ў вёсцы Дубраўка, якая была спалена ў гады вайны. Нас чакаў шырокі фронт работы. Працы было шмат, але справа выконвалася вельмі зладжана. Добраўпарадкаванне помнікаў, месцаў пахаванняў герояў Вялікай Айчыннай вайны – гэта даніна памяці тым, хто прайшоў вайну, іх мужнасці і ўстойлівасці, гэта клопат пра будучыню.
Усё далей сыходзіць вайна, і людзей, якія памятаюць аб гэтых падзеях, з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. Перадаць маладому пакаленню гэтую памяць, павагу да гісторыі, любоў да Радзімы – наш святы абавязак.
Анастасія РАГОЙЖА,
старшыня ПА ГА “Белая Русь” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup