Спецыялісты Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы і Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў пастаянна праводзяць рэйды па кантролі за выкананнем рэжыму самаізаляцыі асобамі, якія прыбылі з-за мяжы.
Камісія наведвае кожнага чалавека, які знаходзіцца на рэжыме самаізаляцыі, тлумачыць ім неабходнасць захавання правілаў паводзін, якія выдаюць пад асабісты подпіс разам з рэкамендацыямі па сацыяльным дыстанцыяванні ў перыяд рэгістрацыі выпадкаў інфекцыі COVID-19 (каранавіруснай інфекцыі).
Рэжым самаізаляцыі неабходна выконваць для ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных, у тым ліку родных і блізкіх.
Даведка. Рэжым самаізаляцыі прадугледжвае, што на працягу 14 дзён чалавеку неабходна заставацца дома, не варта наведваць месца працы або вучобы, а таксама месцы масавага знаходжання людзей (магазіны, кафэ, гандлёвыя цэнтры).
Падрыхтавала да друку Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup