19 сакавіка ў зале аддзялення паштовай сувязі «Дзятлава-1» праходзіў Дзень падпісчыка на раённую газету «Перамога».

Дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі бяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. І такіх людзей, дарэчы, на гэты раз было шмат.

За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася больш за 30 чалавек.

– Газету “Перамога” я выпісваю ўжо больш за 30 гадоў, чытаю яе ад першай да апошняй старонкі. Больш за ўсё мне падабаюцца артыкулы, прысвечаныя школьнай тэматыцы, бо сама я педагог з вялікім стажам, – падзялілася былая настаўніца пачатковых класаў і наша пастаянная падпішчыца Валянціна Браніславаўна Лейтар.

Хто яшчэ не аформіў падпіску на раёнку, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Вольга ЮШКЕВІЧ,
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

Похожие публикации