Музычны вечар-сустрэчу да Дня пажылых людзей правялі работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Атрымалася самае сапраўднае свята другой маладосці для людзей залатога ўзросту.

На працягу ўсяго вечара не было калі сумаваць: госці слухалі песні, падпявалі самі, танцавалі, жартавалі, з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах. Напрыклад, выяснялі, якое імя самае папулярнае і самае рэдкае, сярод мужчын шукалі самага высокага і з самым доўгім носам, сярод жанчын выбіралі Папялушку вечара – у каго самы маленькі размер абутку, а таксама ў каго самая доўгая каса. З дапамогай песень удалося даведацца, хто з якімі думкамі прыйшоў на сустрэчу. Вядома, гэтыя конкурсы былі жартоўныя, але ва ўсіх аказалася добрае пачуццё гумару і ніхто з гасцей не пакрыўдзіўся.

Людзі любога ўзросту любяць спяваць, а людзі вопытнага ўзросту, пэўна, – найбольш. Яны ўспаміналі свае любімыя песні пра восень, паспрабавалі сілы ў караоке, а таксама дружна падпявалі дзятлаўскім артыстам – Ганне Харлінскай, Марыне Шаўчук, Аляксандру Раеўскаму, Таццяне Шостка.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ

Похожие публикации