Беларусь: разам ты і я!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сёлета ў нашай краіне значныя святы: 75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75 год заснавання Гродзенскай вобласці, 100 гадоў БССР.

Каб больш даведацца аб гэтых важных і адметных датах, дзеці 4-6 гадоў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава наведалі бібліятэку, краязнаўчы музей, прымалі ўдзел у віртуальных экскурсіях па цікавых мясцінах Беларусі і Гродзенскай вобласці.

У фае нашай навучальнай установы аформлена этнафотазона, якая нагадвае невялікі пакой, дзе знаходзяцца куткі лялек, беларускіх кніг, рукадзелля, музычных інструментаў і гаспадарчы куток. Гэта дазваляе выхаванцам бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй беларускага народа, асаблівасцямі жыцця і працы беларусаў.

У другім фае дзяцей сустракае творчая выстава “Усё для нашага горада”. Тут пабудаваны фотагорад Дзятлава, размешчаны малюнкі дзяцей, аплікацыі, сямейныя работы “Паштоўка з мінулага Дзятлава”.

Акрамя гэтага, выхаванцы вывучылі вершы, песні, танцавальныя кампазіцыі. Асабліва спадабаўся бацькам спартыўна-музычны мікс, які дзеці старшай групы выконвалі на стэпах пад песню “Разам ты і я”.

 

Вельмі важна выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, актыўную жыццёвую пазіцыю. Мы ўпэўнены, что нашы выхаванцы будуць зберагаць нацыянальныя традыцыі, і мірная і свабодная Беларусь будзе жыць, квітнець і развівацца.

Наталля МАЦЮКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі



Теги: