У Дзятлаве на гарадскім стадыёне “Колас” прайшоў турнір па футболе сярод працоўных калектываў, аматарскіх каманд на прызы Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры зборныя каманды раёна.


Звесткі з турнірнай табліцы па выніках згуляных матчаў:
“Дынама” – “Граніт-Агра” 1 : 0
“Ізакам” – “Зверабоі” 2 : 0
“Дынама” – “Ізакам” 0 : 1
“Граніт-Агра” – “Зверабоі” 2 : 0
“Дынама” – “Зверабоі” 4 : 0
“Ізакам” – “Граніт-Агра” 1 : 1
Перамогу ў турніры атрымаў нязменны футбольны лідар раёна – зборная каманда “Ізакам”.




Дыпломы І ступені і грашовы падарунак ігракам каманды “Ізакам” уручылі першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і метадыст Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Аляксандр Белавус.



Каманда “Дынама” заняла другую прыступку турнірнага п’едэстала, на трэцім месцы – каманда “Граніт-Агра”. Ігракі гэтых каманд адзначаны дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў і каштоўнымі падарункамі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота Уладзіміра ГАНЧАРА