Штогод у ліпені праваслаўная царква ўшаноўвае памяць святых князя Пятра і княгіні Фяўроніі Мурамскіх, якія з’яўляюцца заступнікамі шлюбу і сям’і. Гэтае свята прысвечана самым важным каштоўнасцям: сям’і, каханню і вернасці. Да Пятра і Фяўроніі звяртаюцца з просьбамі падарыць шчасце ў шлюбе. Маладажоны просяць у святых благаславення, а сямейныя людзі – дабрабыту.

У гэты святочны дзень благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель і старшая сястра сястрынства ў гонар блажэннай Ксеніі Пецярбургскай Алена Лукіянец павіншавалі сем’і прыхаджан горада Дзятлава з праваслаўным днём сям’і. Святар пажадаў ім кахання, вернасці і душэўнага міру, падарыў іконы святых заступнікаў сям’і, а таксама кветкі і салодкія пачастункі.

Святлана ГРЫШЫНА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации