cure.gravatar.com/avatar/0f0dd434da378959e67d682a39858830?s=32&d=retro&r=g' srcset='https://secure.gravatar.com/avatar/0f0dd434da378959e67d682a39858830?s=64&d=retro&r=g 2x' class='avatar avatar-32 photo' height='32' width='32' decoding='async'/>administrator
7 июля, 2019
0

Многія людзі вераць, што купальская ноч – сапраўды чароўная.

Толькі ў гэтую ноч зацвітае папараць-кветка, і той, хто яе знойдзе, будзе шчаслівы. Вось і сёлета ў Раклевічах на Купалле сабраліся і дзеці, і дарослыя, каб адшукаць сваё шчасце – паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульнёвай праграме “У пошуках кветкі папараці”. Прысутнічалі на свяце і ганаровыя госці: кіраўнік спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Андруцэвіч і старшыня Дзятлаўскага сельскага савета Аляксандр Маркушэўскі.

Усё было ў гэты чароўны вечар: і песні, і карагоды каля купальскага вогнішча, і традыцыйныя народныя забавы. Для дзяцей працавалі атракцыёны, а моладзь весяліся на дыскатэцы.

***

Насычаная канцэртная праграма – тэатралізаваны паказ, сцэнкі, конкурсы чакала жыхороў аграгарадка Круцілавічы і навакольных вёсак. Пасля запальвання купальскага вогнішча ўсе весела і дружна сустрэлі летні світанак.

***

Каля возера ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына таксама было шматлюдна.

Усе прысутныя змаглі ўбачыць старадаўнія традыцыі і сучасныя тэатралізаваныя канцэрты, а таксама паўдзельнічаць у вясёлых гульнях.

Цікава, ці многія знайшлі сваю папараць-кветку?.

Святлана ГРЫШЫНА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Предыдущая новость

Похожие публикации