Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны, якое сёлета адзначаецца асабліва ўрачыста, бо яно юбілейнае. Эстафета мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стартавала ў нашым раёне даўно, а 3 ліпеня на плошчы ў Дзятлаве ладзілася ўрачыстасць “Беларусь – мая слава, надзея і гонар”, прымеркаваная да юбілейнага Дня Незалежнасці нашай краіны.

Пачалася яна са сцяг-шоу і яркіх танцавальных падарункаў ад юных дзятлаўчан і іх старэйшых сяброў.

Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:

Гэта радаснае і светлае свята – сімвал адзінства нашага грамадства, мужнасці і гераізму. Тысячы дзятлаўчан змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічалі ў баях, якія вызначылі яе зыход. На дзятлаўскай зямлі барацьбу з акупантамі вялі партызанскія брыгады “Ленінская”, “Перамога”, імя Варашылава, асобныя атрады і спецатрады “Дружба”, “Баявы”, імя Дунаева, “Кастрычніцкі”, “Даватары”, цэнтрам партызанскага руху стала Ліпічанская пушча. Сёння кожнага з нас перапаўняе пачуццё вялікай удзячнасці тым людзям, хто геройскі змагаўся на фронце, у партызанскіх атрадах або ўдарна працаваў у тыле. Мы ў вечным абавязку перад тымі, хто на сваіх плячах вынес і выпакутаваў Вялікую Перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Эстафету слаўных спраў у ветэранаў вайны сёння дастойна прымае пакаленне спадчыннікаў Перамогі і адказна прадаўжае традыцыі старэйшых пакаленняў па захаванні міру і бяспекі, умацаванні суверэнітэту краіны. У гэты ўрачысты дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі, стабільнасці і поспехаў.

Удзел у святочным мерапрыемстве прыняла дэлегацыя Абаянскага раёна Курскай вобласці, для дзятлаўчан прывітальны адрас накіраваў кіраўнік Абаянскага раёна Віталь Жылін.

Галоўная каштоўнасць любой краіны – гэта людзі. У дзень свята на раённай сцэне ўшанавалі герояў працы, рукамі якіх ствараецца дабрабыт Айчыны. Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў свой час была створана Кніга Славы Дзятлаўскага раёна, куды заносяцца імёны заслужаных землякоў. За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, дасягнутыя высокія паказчыкі ў вытворчай дзейнасці сёлета Кнігу Славы папоўнілі імёны Міхаіла Шыдлы, Расціслава Літавара, Івана Маркушэўскага.

За значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Дзятлаўскага раёна ў Кнігу Славы ўнесена імя Аляксандра Літвінскага. Пасведчанні аб занясенні заслужаным землякам і іх родным уручыў Аляксандр Дубовік.

Былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае афармленне выставы дасягненняў да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя заснавання Гродзенскай вобласці. Сярод калектываў прамысловых прадпрыемстваў, будаўніцтва, сацыяльнай сферы Дыпломам за першае месца ўзнагароджана Дзятлаўскае РУП ЖКГ. Дыплом другой ступені – у аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Трэцяе месца – у ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Сярод калектываў сельскагаспадарчай галіны пераможцам стала КСУП “Слава працы”. На другой пазіцыі – ААТ “Граніт-Агра”. На трэцім месцы – КСУП “Вензавец”.

Урачыстасць прадаўжала выступленне артыстаў і калектываў Дзятлаўшчыны. Былі ўзгаданы важныя падзеі з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дзятлаўчане далучыліся да абласной акцыі “Вальс Перамогі” – на плошчы ў лёгкім танцы закружылі 75 пар.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае” нашы землякі выйшлі з партрэтамі родных, якія адстойвалі мір і свабоду.

Праграму свята прадоўжыла караоке-батл “Песні нашых Перамог”, работа інтэрактыўных пляцовак, фотазон.

Ірына СТЫРНІК     

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации