Уручылі юбілейныя медалі

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Дзятлаўшчыне прадаўжаюць уручаць юбілейныя медалі “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

З гэтай нагоды 24 чэрвеня ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сабралася шмат гасцей.

Намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Андрэй Волкаў павіншаваў прысутных з надыходзячым святам, пажадаў поспехаў, шчасця, міру і дабра. Ён выказаў словы ўдзячнасці ветэрану і вязням Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у Дзятлаве і Дзятлаўскім раёне, і ўручыў ім юбілейныя медалі. У ліку ўзнагароджаных – Аляксандр Лях, Раіса Венславоўская, Яўгенія Капціловіч, Вячаслаў Калодка, Вера Калпінская, Галіна Сліжэўская, Юзэфа Дорда, Алена Вянско.

Цёплыя словы віншаванняў, кветкі, падарункі вгасцям мерапрыемства дарылі старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

У выкананні артыстаў Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава прагучалі музычныя  кампазіцыі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 



Теги: