На базе філіяла “Турысцка-аздараўленчы комплекс “Пышкі” Гродзенскага раёна адбылася абласная галіновая спартакіяда работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Актыўны ўдзел у абласной спартакіядзе прыняла зборная каманда работнікаў культуры Дзятлаўскага раёна. Праграму двухдзённых спаборніцтваў склалі турніры па валейболе, настольным тэнісе, шашках, лёгкай атлетыцы, дартсе. У складзе каманды выступілі: Марына Бортка, Ганна Вянско, Алена Хрышчановіч, Марына Крупіца, Фёдар Маслакоў, Ірына Цяцерына, Аляксандр Клімец, Аляксандр Баклушын, Сяргей Варэйка. Найбольшага поспеху сярод дзятлаўчан дамагліся Алена Хрышчановіч – яна заняла першае месца па шашках, Фёдар Маслакоў – заняў трэцяе месца па шашках. Пераможцы спартакіяды атрымалі дыпломы і медалі.

Марына БОРТКА,

старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации