Сёлета свой 40-гадовы юбілей адзначаюць работнікі самага буйнога ў раёне свінагадоўчага прадпрыемства “Варакомшчына”.
З гэтай нагоды павіншаваць юбіляраў прыехалі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, намеснік старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі “Белая Русь” Вольга Рагачова, першы сакратар Дзятлаўскай раённай араганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
На пачатку ўрачыстага мерапрыемства работнікаў гаспадаркі і гасцей свята павітаў дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур. Ён адзначыў, што калектыў вытворчага прадпрыемства “Варакомшчына” – гэта аднадумцы і майстры сваёй справы. Станіслаў Станіслававіч пажадаў юбілярам добрага здароўя, новых дасягненняў, дабрабыту ў сем’ях, асабістага шчасця і душэўнай цеплыні.
Павіншавалі юбіляраў са святам старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, начальнік свінагадоўчага комплексу Уладзімір Лашко і былыя кіраўнікі прадпрыемства Сяргей Луня і Міхаіл Манько.
Перадавікі вытворчага прадпрыемства атрымалі Ганаровыя граматы, падзячныя лісты, грашовыя і каштоўныя падарункі.
Святочны настрой юбілярам і гасцям свята дарылі навучэнцы Круцілавіцкай сярэдняй школы, мясцовыя артысты, а таксама сталічныя госці – зоркі беларускай эстрады Алена Грышанава, Аляксей Ром, дуэт “Не БоЯн stail”, акрамя таго, для ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства ладзілася забаўляльная шоу-праграма.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ