11-12 верасня ў Гродне прайшла XVII шматгаліновая выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2015”. Урачыста адкрыў мерапрыемства і браў удзел у ім старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Удзельнікамі выставы-кірмашу, сярод іншых раёнаў Гродзеншчыны, сталі і дзятлаўчане.

IMG_0001a

IMG_0173

IMG_0066

IMG_0068

IMG_0069

IMG_0086

IMG_0092

IMG_0097

IMG_0110

IMG_0119

IMG_0178

IMG_0185

IMG_0192

IMG_0199

IMG_0215

IMG_0223

IMG_0225

IMG_0227

На “Еўрарэгіёне “Нёман”, які праходзіў у гродзенскім спарткомплексе “Нёман” на плошчы 1,6 тысячы квадратных метраў, на выставачных пляцоўках сваю прадукцыю і паслугі прадставілі больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Гасцям выставы дэманстравалася прадукцыя прадпрыемстваў мяса-малочнай, машынабудаўнічай, хімічнай, мэблевай, тэкстыльнай прамысловасці працаваў кірмаш спажывецкіх тавараў, сувенірнай, плодаагародніннай прадукцыі, вырабаў народных промыслаў, быў прадстаўлены турыстычны патэнцыял Гродзеншчыны. На адкрытай пляцоўцы працавалі самадзейныя творчыя калектывы Гродзеншчыны, майстры-ўмельцы.

IMG_0186

IMG_0053a
Для дзятлаўчан, якія з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі “Еўрарэгіёна “Нёман”, гэты год не стаў выключэннем. Сёлета нашы землякі прадставілі на выставе-кірмашы прамысловую прадукцыю, сферу паслугаў і турызм.

IMG_0006a

IMG_0133
У межах секцыі ўнітарнага прадпрыемства “Гроднахарчпрам” сваю марку “Алгонь” прадстаўляў Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод. У сваю чаргу, Дзятлаўскі сыраробны завод быў куратарам секцыі холдынгу “Гроднамясамалпрам”, у якую ўвайшлі прадпрыемствы Гродна, Ваўкавыска, Дзятлава, Шчучына, Ашмянаў і Навагрудка. Дзятлаўчане змяглі стварыць на выставе тэматычную “Сырную страну” з яе насельнікамі, дэгустацыяй прадукцыі і выставай узнагародаў за яе якасць. Па словах галоўнага інжынера прадпрыемства Вольгі Болцік, яны хочуць здзівіць гасцей выставы сваімі навінкамі – мяккімі сырамі “Рыкота” і “Капрэзі”. У час агляду экспазіцыі выставы-кірмашу наведалі секцыю “Гроднамясамалпрама”, дзе пазнаёміліся з прадукцыяй нашых сыраробаў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, яго намеснікі і ганаровыя госці мерапрыемства.
У ліку прадпрыемстваў Гродзеншчыны, якія прадстаўлялі тэхнічныя навінкі, сёлета была і “Дзятлаўская сельгастэхніка”.
Турыстычныя магчымасці Дзятлаўшчыны на “Еўрарэгіёне “Нёман-2015” прадставіў аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. “З намі цікава”, – заявілі ў выставачным слогане дзятлаўчане і прадставілі наведвальнікам выставы новыя турыстычныя маршруты па нашым раёне і цікавыя турыстычныя прапановы.

IMG_0036a

IMG_0064a
Сёлета сферу аказання паслугаў па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні прадстаўлялі адразу дзве ўстановы – санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца” і санаторый “Альфа Радон” ТАА “Торвлад”, які адкрыўся нядаўна на Дзятлаўшчыне.
Як адзначыла начальнік аддзела маркетынгу санаторыя “Радон” Алена Камароўская, сёлетні лячэбна-аздараўленчы сезон падыходзіць да завяршэння, практычна ўсе пуцёўкі ў санаторый на гэты год ужо рэалізаваны. У планах на сезон 2016 года – новыя працэдуры, методыкі лячэння і нязменнае прыроднае багацце возера Дзікага.
Для санаторыя “Альфа Радон” удзел у Міжнароднай выставе-кірмашы – магчымасць заявіць пра сябе, пазнаёміць беларусаў і замежных гасцей з новай установай, дзе можна аздаравіцца з дапамогай SPA-паслугаў і атрымаць сэрвіс еўрапейскага ўзроўню.

IMG_0094

У межах выставы “Еўрарэгіён “Нёман” працаваў Міжнародны інвестфорум “Гродзеншчына на скрыжаванні межаў”. На ім абмяркоўваліся пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва Гродна і шэрагу польскіх, літоўскіх і кітайскіх гарадоў, перспектывы інавацыйнага развіцця бізнэсу, развіцця турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці, трансмежнага супрацоўніцтва, былі падпісаны некалькі міжнародных дакументаў. Упершыню ў бізнэс-форуме прынялі ўдзел каля 30 кампаній з кітайскай правінцыі Ганьсу, прыбылі дэлегацыі з Кітайскай Народнай Рэспублікі і Чэхіі. Усяго на выставе-кірмашы працавалі дыпламаты і бізнэсмены з 10 краін свету, у тым ліку Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Казахстана.

Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации