На Дзятлаўшчыне рэалізоўваецца раённы міні-праект “Пісьмо пераможцу”, у рамках якога ў аграгарадку Вензавец стартаваў аўта-велапрабег “Нашым ветэранам – клопат і ўвагу”.

Удзел у мерапрыемстве прымаюць валанцёры з ліку актывістаў раённых арганізацый ГА “БРСМ”, “Белай Русі”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, “Беларускага саюза жанчын”, раённага савета ветэранаў, да іх далучыліся старшыні сельвыканкамаў, работнікі культуры, медыкі. Напрярэдадні Дня Перамогі сімвалічныя пісьмы-трохкутнічкі, нізкі паклон, падарункі і віншаванні ўдзельнікі акцыі дораць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваным да іх жыхарам Дзятлаўшчыны. Пісьмо-трохкутнічак выступае сімвалам яднання паміж тылам і фронтам, ніткай памяці, якая злучае ваеннае і мірнае пакаленні беларусаў.

У аграгарадку Вензавец госці завіталі да ветэрана працы і ўдзельніца вайны Анастасіі Салікавай. Успаміны Анастасіі Іванаўны аб ваенным юнацтве напоўнены горыччу і болем з-за страты роднага чалавека. Прыняўшы віншаванні, жанчына чарговы раз расказала гасцям сваю гісторыю.

– Я жыла ў пасёлку Георгіеўка Джамбульскай вобласці Казахстана, дзе быў цэментны завод. 22 чэрвеня 1941 года мы купаліся ў горнай рацэ Чу. Нечакана прыбеглі дзяўчаты і паведамілі, што на заводзе сабраліся людзі, слухаюць радыё, кажуць, што пачалася вайна. Мы пабеглі туды. Было страшна, плакалі жанчыны. У гэты дзень маё дзяцінства скончылася. Наша сям’я была шматдзетнай (гадаваліся дзеці маці і бацькі). Грошай, каб вучыцца далей у школе, не было. Мы з сястрой пайшлі віць вяроўкі. Праз год нас вывезлі на шахту ў Караганду, дзе не было работнікаў, бо мужчыны пайшлі на фронт. На той час мне споўнілася пятнаццаць. Працавала матарысткай, а праз месяцы два – памочніцай запальшчыка. Партызаны ўзрывалі цягнікі, а мне давялося падрываць вугаль: у вугальнай сцяне бурыліся адтуліны, у іх закладваўся тол. Пасля выбуху вугаль грузілі на спецыяльную стужку, вывозілі на паверхню. 1 мая 1945 года ў змену маёй стрыечнай сястры Рымы адбыўся выбух на шахце. Яна загінула разам з іншымі.

Анастасія Іванаўна Салікава з’яўляецца ветэранам працы, пераможцай сацыялістычнага спаборніцтва 1978 года, узнагароджана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, юбілейнымі медалямі. У пачатку 90-ых гадоў жанчына разам з сям’ёй прыехала жыць у Беларусь, дзе яе шануюць і не забываюць як чалавека, які самаадданай працай набліжаў Вялікую Перамогу.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации