У чэрвені 2015 года Камітэтам дзяржаўнага кантроля Гродзенскай вобласці была праведзена калегія па пытанні эфектыўнасці работы прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва, на якой было адзначана, што ДУ “Гроднааблбыт”, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі вобласці не прыняты неабходныя меры па паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва, укараненні новых відаў і формаў абслугоўвання.
Нягледзячы на значную дзяржаўную дзяржаўную падтрымку (14 млрд. рублёў), аб’ём аказаных бытавых паслугаў прадпрыемствамі ДУ “Гроднааблбыт” праз усе каналы рэалізацыі за 2014 год і першы квартал 2015 года не дасягнуў узроўню, прадугледжанага Комплексам мераў арганізацыйна-эканамічнага і прававога характару па развіцці і эфектыўнасці функцыянавання сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Дзевяць камбінатаў бытавога абслугоўвання не дасягнулі росту выручкі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, дапусцілі перавышэнне тэмпу роста сабекошту над ростам выручкі – 5 камбінатаў, страту ад рэалізацыі маюць 12 з 17 КБА вобласці.
Калі за 2013 год прадпрыемствамі быў атрыманы чысты прыбытак у памеры 884 млн. рублёў, то ўжо ў 2014 годзе дапушчаны чыстыя страты ў памеры 38 млн. рублёў, а за першы квартал 2015 года страты ўзраслі да 972 млн. рублёў.
Райвыканкамамі не ажыццяўляецца пэўны кантроль за эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.
Так, у ходзе праверкі Іўеўскага УКПБАН устаноўлена, што ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам у 2013 годзе прадпрыемству быў прадастаўлены льготны крэдыт банка за кошт сродкаў райвыканкама, размешчанага па дэпазіце ў банку, у суме 500 млн. рублёў для набыцця сыравіны і матэрыялаў. За кошт указаных сродкаў была набыта плёнка ПВХ у ААТ “П“Хпак”, якая была рэалізавана на адрас ААТ “ІўеПАК” з прымяненнем гандлёвай нацэнкі 5%. Аднак, па цяперашні час аплата за адгружаны тавар у суме 342 млн. рублёў у адрас Іўеўскага УКПБАН не паступіла, больш года ААТ “ІўеПАК” неабгрунтавана карыстаецца сродкамі дзяржавы, а запазычанасць па крэдыце ў суме 478 млн. рублёў была пагашана Іўеўскім УКПБАН за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.
На шматлікіх КПП не створаны ўмовы для аказання бытавых паслугаў. Так, у КПП, размешчаных у вёсках Гудагай, Вараняны, Гярвяты Астравецкага раёна, працоўныя залы цырульняў абсталяваны мыйкамі для мылля валасоў, якія не былі падключаны да вадапровада і каналізацыі.
Адзіная пральня ў Іўі, у якой ажыццяўлялася мыццё і дэзінфекцыя бялізны і вопраткі, у тым ліку для бальніцаў і дзіцячых садкоў, знаходзілася ў нездавальняючым санітарным стане: ва ўсіх памяшканнях столі, падлога і сцены адсырэлі, аконныя рамы працякаюць, дзвярныя каробкі прагнілі, не функцыянуе прыточна-выцяжная механічная вентыляцыйная сістэма. Пасля ўмяшальніцтва Камітэта дзяржкантролю работа пральні прыпынена.
У правераных арганізацыях бытавога абслугоўвання таксама былі выяўлены парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы, правілаў аказання бытавых паслугаў насельніцтву, патрабаванняў па сертыфікацыі прадукцыі, заканадаўства аб адходах, парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, санітарных нормаў і правілаў, парадку ўліку і захоўвання лому і адходаў чорных металаў, парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў, адсутнасць касавага абсталявання, прапановаў па рэалізацыі тавараў з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці, скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да адміністрацыйнай адназнасці прыцягнуты 99 чалавек на агульную суму 48 млн. рублёў, а таксама 4 юрыдычныя асобы на суму 59 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 45 чалавек, 5 адказныя асобы вызвалены ад займаемых пасадаў.
У адносінах кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва ўзбуджаны 2 крымінальныя справы: за неабгрунтаванае налічэнне яму штомесячных прэмій, а таксама перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія выявіліся ў прыцягненні работнікаў прадпрыемства ў працоўны час для работы на ўласным дачным участку. Кіраўнік вызвалены ад займаемай пасады.

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации