У Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе наладжана работа па падрыхтоўцы да святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў згодна раённага плана і распрацаванага школьнага сацыяльна-значнага праекта “Іскры Памяці”, які прадугледжвае фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця любові да Радзімы на прыкладзе баявых подзвігаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, нашых землякоў; паказ мужнасці і гераізму беларускага народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы ў гады вайны; прыцягненне падрастаючага пакалення да навукова-даследчай, творчай, пошукавай работы.

У рамках праекта “Іскры Памяці” праходзіць: вывучэнне і збор звестак з іх сістэматызацыяй пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі мікрараёна экспедыцыйнымі атрадамі класаў і настаўнікамі-прадметнікамі для стварэння кнігі памяці “А Памяць стукае ў сэрца…”, вучні пішуць творчыя работы; у школьным музеі абноўлены тэматычныя экспазіцыі “Партызанскі рух на Дзятлаўшчыне” і “Памятаем і шануем”; створана экспазіцыя “Вайна. Боль. Памяць”; разгорнута дзейнасць валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” па прывядзенні ў належны стан помнікаў – памятнага знака ў Шаркутовым лесе на месцы расстрэлу погірскіх жыхароў, магілы партызана Васіля Радзівона, абеліскаў у вёсках Краглі Вялікія і Погіры; аказваецца пасільная дапамога адзінокім састарэлым грамадзянам, вязню канцэнтрацыйнага лагера.

У музеі школы, класных калектывах праводзяцца тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя памятным датам перыяду Вялікай Айчыннай вайны; арганізаваны прагляд кінафільмаў, прысвечаных гэтым падзеям, наладжана супрацоўніцтва з сельскай бібліятэкай.

У рамках раённага турысцка-краязнаўчага праекта “Турызм без граніц” арганізавана экскурсія ў музейны комплекс “Шаулічы” і да помніка савецкім пагранічнікам у горад Гродна.

Вучні 8-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у абласной віктарыне “Бітва за Беларусь”. Работа вучняў 8 класа адпраўлена на абласны конкурс.

У кожным класным калектыве вядзецца збор звестак аб земляках, якія былі сведкамі падзей Вялікай Айчыннай вайны або яе ўдзельнікамі ці ведаюць аб вайне ад сваіх родных. Работа “Старонкі сямейнай славы” вучняў 6 класа адпраўлена на раённы этап конкурсу; рэалізуецца праект “Рабінавая алея памяці”, пасаджаны дрэўцы ў гонар ветэранаў-землякоў; аформлены матэрыялы экспедыцыйных заданняў вучнёўскімі калектывамі класаў па гісторыі ваенных падзей на Дзятлаўшчыне.

Праца па рэалізацыі праекта будзе доўжыцца і далей. Вынікі яго будуць аформлены ў выглядзе справаздач і здадзены ў музей для папаўнення экспазіцый.

Людміла ШАРКУТ,
кіраўнік музея “Літаратурная спадчына”

Похожие публикации