Працягвае сваё падарожжа па Дзятлаўскай зямлі раённы тэматычны праект “75 дзён да Перамогі”.
У Данілавіцкім сельвыканкаме 11 сакавіка Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прымалі ад Наваельнянскага сельвыканкама.
Работнікі Данілавіцкага дома культуры падрыхтавалі святочную праграму, у якой удзельнічалі таксама школьнікі. Быў адкрыты патрыятычны куток, прымеркаваны да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а яго галоўнымі элементамі былі фотаздымкі герояў вайны.


Свята адкрыла кіраўнік справамі Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык. Яна звярнулася да гасцей з просьбай не забываць аб дзядах і прадзедах, якія адстаялі нашу свабоду і незалежнасць.


Пераходныя сімвалы Вялікай Перамогі Галіна Дворык прыняла ад старшыні Наваельнянскага сельвыканкама Ірыны Кунахавец.



Мерапрыемства стала асаблівым для навучэнцаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы: ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі білеты ГА “БРСМ”. Настаўніца Надзея Канявега адзначыла, што менавіта моладзі вяршыць лёс нашай краіны.













Святочны канцэрт скончыўся акцыяй “Аўтографы Перамогі”, у ходзе якой неабходна было пакінуць подпісы людзям, якія мелі адносіны да вайны. Гэтыя аўтографы 9 мая будуць аформлены ў вялікую паштоўку-калаж, якая ўпрыгожыць гарадскі парк.


Наступным Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прыме Жукоўшчынскі сельсавет.