У Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне будзе дадзены старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнігадрукавання. Аб гэтым сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння віцэ-прэм’ер азнаёмілася з падрыхтоўкай раённага цэнтра да сустрэчы гасцей свята. Наталля Качанава станоўча ацаніла ход работ. “У Шчучыне абноўлены важныя сацыяльныя, культурныя аб’екты і ў цэлым горад робіць прыемнае ўражанне. Таму вельмі хацелася б, каб выкананае да свята спадабалася і гараджанам, і гасцям горада”, – адзначыла яна.

Свята пісьменства ў Шчучыне непарыўна звязана са святкаваннем 70-годдзя Перамогі і Годам моладзі. Акрамя таго, яно стане зыходным пунктам для падрыхтоўкі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – юбілейная дата будзе святкавацца ў 2017 годзе. “Гэтыя важныя тэмы знойдуць сваё адлюстраванне на свяце ў Шчучыне – ім будуць прысвечаны экспазіцыі, адпаведна аформлены гандаль”, – дадала Наталля Качанава.

На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта намеснік прэм’ер-міністра падкрэсліла, што, улічваючы вышэйсказанае, Дзень пісьменства 2015 года павінен прайсці на самым высокім узроўні – як арганізацыйным, так і ў плане насычанай творчай праграмы. Яна даручыла дэталёва прапрацаваць пытанні дастаўкі артыстаў, удзельнікаў і гасцей свята, арганізацыі харчавання і гандлю, работы ўсіх службаў, а таксама канцэртнай праграмы.

Што датычыцца гатоўнасці аб’ектаў будаўніцтва і рэканструкцыі, то яна выказала надзею на тое, што работы будуць завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Будзе гатовы фасад кінатэатра “Беларусь”, дзе праходзіць рэканструкцыя, да Дня пісьменства жыхароў і гасцей горада парадуюць абноўленая бібліятэка, Дом культуры, новы кніжны магазін, адрэстаўрыраваны палац князёў Друцкіх-Любецкіх.

Намеснік прэм’ер-міністра таксама даручыла выканаць максімальна магчымы аб’ём работ па навядзенні парадку ў жылым фондзе, каб нішто не азмрочыла свята для гараджан.

XXII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне 6 верасня. Раённы цэнтр упершыню прымае гэта свята.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации