Прыярытэтам будучай пяцігодкі стане развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Такое меркаванне выказаў 16 жніўня ў эфіры праграмы “Контуры” тэлеканала АНТ міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі, паведамляе БЕЛТА.

“Мы лічым, што рухавік прагрэсу будучай пяцігодкі – хуткае развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Акрамя таго, крэдытныя рэсурсы павінны выдавацца на конкурснай аснове”, – адзначыў міністр.

Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што да канца бягучага года ў краіне неабходна павысіць аб’ёмы прамысловай вытворчасці. “Але павысіць не проста за кошт запасаў на склад, мы павінны бачыць продаж такіх прадуктаў. Другі момант – у нас ёсць крэдытныя лініі, у тым ліку і кітайскія крэдыты. Іх трэба выкарыстоўваць па поўнай”, – сказаў міністр эканомікі. “Нельга сказаць, што праблем з праектамі пад гэтыя крэдыты няма – яны ёсць. Але ў нас ужо ёсць і паспяховыя прыклады – “БелДжы”, індустрыяльны парк “Вялікі камень”, Светлагорскі ЦКК і шэраг іншых прадпрыемстваў, які пачалі ўжо сваю работу і маглі б больш эфектыўна выкарыстоўваць гэтыя крэдыты”, – канстатаваў Уладзімір Зіноўскі.

Міністр дадаў, што краіна цяпер жыве па сродках: прадукцыйнасць працы ў Беларусі па выніках работы ў І паўгоддзі апярэджвае рост заработнай платы.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации