Зіноўскі: У Беларусі па выніках 2015 года разлічваюць утрымаць інфляцыю ў межах 16-17 працэнтаў

Падзеі

У Беларусі па выніках 2015 года разлічваюць утрымаць інфляцыю ў межах 16-17 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў 16 жніўня ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я заўсёды гаварыў, што павінна быць свабоднае цэнаўтварэнне. Але калі мы вельмі залежым ад знешніх фактараў, то трэба на некаторыя сацыяльна значныя тавары цэны рэгуляваць. Што датычыцца інфляцыі, на мой погляд, у нас ёсць нядрэнны вынік, за I паўгоддзе яна склала 7,5 працэнта, і ў тыя параметры, якія мы ставілі ў пачатку 2015 года, — 16-17 працэнтаў — цалкам магчыма ўкласціся», — сказаў міністр.

Уладзімір Зіноўскі падкрэсліў, што галоўная мэта ўрада — стабілізаваць макраэканамічную сітуацыю ў краіне. «Плацежны баланс складае прыкладна $1,5 млрд, скарацілася адмоўнае сальда на 3,7 працэнта, а ВУП скараціўся па выніках паўгоддзя на 3,3 працэнта. Але мы разлічыліся своечасова па даўгах, і атрыманыя крэдытныя рэсурсы даюць магчымасць нам стабілізаваць сітуацыю. Да таго ж мы не дапусцілі зніжэння пенсій, а рэальная заработная плата пакрыху расце», — растлумачыў міністр эканомікі.

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *