Гранітаўскія тысячнікі

Падзеі

Актыўна і вынікова працуюць на сёлетнім жніве  хлебаробы СВК “Граніт-Агра”. Камбайнавы экіпаж Уладзіміра і Ірыны Гукішаў першы ў гаспадарцы і раёне 3 жніўня камбайнам “Claas Lexion-580” намалаціў 1000 тон збожжа.

IMG_6239
Юрый Скварчынскі
IMG_6335
Уладзімір Чарняўскі

Праз чатыры дні кагорта гранітаўскіх тысячнікаў павялічылася ў разы. Па 1000 тон збожжа кожны намалацілі яшчэ тры экіпажы – Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў на камбайне “Claas Lexion-580”, Юрыя Скварчынскага і Ігара Радзевіча, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх на камбайнах “John Deere-9640”.

IMG_6241
Аляксандр Бакей
IMG_6277
Уладзімір Сёмуха
IMG_6313
Леанід Бутэнка
IMG_6322
Іван Анушкевіч

Акрамя камбайнераў, тысячнікамі па стане на 7 жніўня сталі і пяць вадзіцеляў гаспадаркі на адвозцы зерня – Аляксандр Бакей, Уладзімір Сёмуха, Казімір Рысюк, Леанід Бутэнка, Іван Анушкевіч.
Усіх камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў з працоўным дасягненнем павіншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрама У. Казак, кіраўнікі СВК “Граніт-Агра” С. Мазур, А. Тарасевіч, Л. Мядзведзь, А. Манцэвіч, уручылі ім прэміі, вымпелы.
Спрыяе выніковай жніўнай працы камабайнераў і вадзіцеляў названага сельгаспрадпрыемства лепшая ў раёне ўраджайнасць каласавых культур (50 ??? цэнтнераў на 11 жніўня) і самая вялікая жніўная плошча – 3 576 гектараў.
Несумненна, што праз колькі дзён спіс камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў папоўніцца новымі імёнамі з СВК “Граніт-Агра” і іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна – пагода спрыяе высокаму тэмпу абмалоту збажыны.
Фота і тэкст Б. ВАРНЫ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *