У суботу ў Дварэцкай сярэдняй школе прайшоў традыцыйны турнір па валейболе, прысвечаны памяці воіна-афганца Дзмітрыя Лазовіка, які загінуў у час ваенных дзеянняў у Афганістане.

Перад пачаткам спартыўных спаборніцтваў словы падзякі госці, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, выказалі Анатолію Лазовіку – брату Дзмітрыя Лазовіка. Памятны медаль з нагоды 30-ай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана яму ўручыў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.

– Подзвігі воінаў-інтэрнацыяналістаў абавязкова застануцца на доўгія часы ў памяці пакаленняў, і памяць гэту неабходна ўзнаўляць, каб не было жудаснага паўтарэння вайны, – лічаць юныя ўдзельнікі валейбольнага турніру.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?

Похожие публикации