Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы на Камітэт дзяржаўнага кантролю ўскладзены абавязкі па кантролі за работай прадпрыемстваў будаўнічай індустрыі.
Апроч правядзення кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у выглядзе праверак будаўнічых арганізацый, Камітэтам дзяржаўнага кантролю пастаянна ажыццяўляецца маніторынг непасрэдна будаўнічых пляцовак, на якіх і разгортваецца асноўная дзейнасць будаўнікоў,
Гэта форма кантролю ўжываецца для аператыўнай ацэнкі фактычнага стану аб’ектаў і ўмоваў дзейнасці суб’ектаў маніторынгу на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства, выяўлення і прадухілення прычынаў і ўмоваў, якія спрыяюць парушэнням.
Як паказалі вынікі апошняга маніторынгу, праведзенага Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ліпені бягучага года, сістэматычны характар носяць наступныя парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне будаўнічай дзейнасці (ТКП 45-1.03-161-2009, ТКП 45-1.03-40-2006, ТКП 45-1.03-44-2006), абавязковых для выканання ўсімі ўдзельнікамі будаўніцтва:
— выкананне будаўніча-мантажных работ без наяўнасці зацверджанага праекту выканання работ;
— адсутнасць у даступным для агляду месцы пашпарта аб’екта або неадпаведнасць яго ўстаноўленым патрабаванням;
— адсутнасць высокай культуры будаўнічай вытворчасці і працы работнікаў;
— праходы да працоўных месцаў і на працоўных месцах не ўтрымліваюцца ў чысціні і парадку, не ачышчаюцца ад смецця;
— адсутнасць журнала выканання работ ці вядзенне яго з парушэннем устаноўленых патрабаванняў;
— месцы выканання работ на будаўнічай пляцоўцы не агароджаны ахоўнай агароджай з улікам патрабаванняў ГОСТ 23407-78.
Як правіла, самі будаўнікі лічаць вышэйназваныя парушэнні нязначнымі, але, тым не менш, паводле артыкула 21.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях невыкананне або неналежнае выкананне абавязковых патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне будаўнічай дзейнасці пры будаўніцтве будынкаў і аб’ектаў інжынернай інфраструктуры вядзе да накладання штрафу як на фізічныя асобы, так і на юрыдычныя.
Па выніках апошняга маніторынгу накіраваны рэкамендацыі для ўхілення выяўленых парушэнняў на адрас 30 суб’ектаў гаспадарання. У выпадку ігнаравання дадзеных рэкамендацый альбо пры паўторы іх выяўлення з боку правяраючых будуць ужыты штрафныя санкцыі.
Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто на Дзятлаўшчыне “Уладар сяла”?
Міністр ЖКГ правёў прыём грамадзян у Дзятлаве
Канікулы са спартыўным настроем

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации