Нямала вады сплыло з таго часу, калі скончылася вайна ў Афганістане. Праз гэтыя выпрабаванні прайшлі тысячы савецкіх салдат і афіцэраў. Сярод іх – наш зямляк Аляксандр Шылаў.

 

Ён нарадзіўся 22 мая 1962 года ў Наваельні. Маці, Вера Сцяпанаўна –  апаратчыца на камбінаце хлебапрадуктаў, бацька, Сяргей Іванавіч – рабочы на экспартна-сартавальнай льнобазе. Хлопчык для іх быў першынцам, з’яўлення якога вельмі чакалі.

Там жа, у Наваельні, Саша пайшоў у школу і ўжо з шостага класа на летніх канікулах працаваў на будоўлі, самастойна зарабляў сабе на ўласныя рэчы і дапамагаў бацькам. Упэўніўшыся ў сваёй самастойнасці, паступіў у Навагрудскае вучылішча, пасля заканчэння працаваў у калгасе “Беларусь” і на тым жа камбінаце хлебапрадуктаў, што і маці.

Восень 1980 года змяніла жыццё маладога чалавека. Яго прызвалі ў Савецкую армію, і ўжо тады ішла вайна ў Афганістане, куды пасля трапіў хлопец. Малодшы сяржант Шылаў не выхваляўся сваімі чалавечымі якасцямі перад роднымі і сябрамі, але вылучаўся добрымі дзеяннямі.

Тыя, хто служыў разам з Аляксандрам, адзначалі яго як надзейнага і добрасумленнага салдата, але лёс за гэта яго не ўзнагародзіў.

У Афганскай правінцыі Герат хлопец быў цяжка паранены і ад гэтага памёр праз дзень у шпіталі.  Яго не стала 19 сакавіка 1982 года. Пасмяротна Аляксандр Шылаў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

 

 

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации