Беларускія грамадзяне ў ліпені прадалі валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Фізічныя асобы за ліпень прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на $639,71 млн (за студзень-ліпень — $4 млрд 297 млн), купілі $632,04 млн ($3 млрд 600,19 млн). Такім чынам, чысты продаж валюты фізічнымі асобамі склаў $7,67 млн.
Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі за ліпень прадалі замежнай валюты на $1 млрд 692,02 млн у эквіваленце ($10 млрд 770,43 млн у студзені-ліпені), купілі $1 млрд 548,17 млн ($10 млрд 563,94 млн). Чысты продаж замежнай валюты суб’ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі за ліпень склаў $143,85 млн.