Днямі у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Дзятлаве наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда” правялі Стары Новы год і адзначылі святкі.

Мерапрыемства падрыхтавала загадчыца клуба Галіна Касцюк сумесна з сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва.





Сустрэча была па-дамашняму цёплай і сяброўскай. Госці свята ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі песні, а Дзеду Марозу і Снягурцы чыталі вершы.
























Тамілу Аляксандраўну Крышаловіч павіншавалі з Днём нараджэння, якое яна адзначыла 1 студзеня. Пажадалі ёй здароўя, бадзёрасці і аптымізму.





Удзельнікі мерапрыемства ўдзячны спонсарам за арганізацыю салодкага стала, а менавіта, раённай арганізацыі Таварысва Чырвонага Крыжа і ДРБУ-119 горада Дзятлава.
Вольга ЮШКЕВІЧ