У аграгарадку Круцілавічы 13 студзеня адбыўся абрад “Шчадроўская варажба” у рамках этна-праекта “Народнаму скарбу – век векаваць” падрыхтаваны творчым калектывам Данілавіцкага дома культуры.

Каму не хочацца зазірнуць у невядомае і даведацца аб сваёй будучыне? Асабліва будучы лёс цікавіць маладых дзяўчат і хлопцаў. У дарослых жа пытанні да сусвету выключна гаспадарчыя, бо іх лёс ужо вырашаны.

А вось якое будзе надвор’е, ці будзе яно спрыяць атрыманню добрага ўраджаю, ці будуць усе, і асабліва гаспадар, здаровыя? Усе гэтыя пытанні хвалявалі старэйшае пакаленне, паколькі ад вынікаў атрыманых праз варажбу ведаў залежыў лёс сям’і.

Варажба — комплекс магічных дзеянняў, закліканых прадвызначыць будучыню, прасвятліць невядомае ў мінулым. Найбольш распаўсюджана варажба на Каляды. Можа гэта звязана з зімовым сонцаваротам, а можа з тым, што гэтай парой, паміж Піліпаўскім і Вялікім постам працягвалі складацца сямейныя пары і адбываліся вяселлі.

Жанчыны, сталага ўзросту, ўдзельніцы ансамбля народнай песні “Суседачкі” падзяліліся з дзяўчатамі варожбамі, якімі карыстыліся пад час варажбы вечарам 13 студзеня.

“Кожная дзяўчына кладзе ў адну шапку якую-небудзь сваю дробную рэч: пярсцёнак, завушніцу, напарстак і г. д. Складзенае падкідваюць угору, і чыя рэч падляціць вышэй — тая дзяўчына раней пойдзе замуж”.

“Набіраюць вады ў міску і туды кусочкі хлеба пускаюць. І вось як адплыве мой кусок, то я замуж выйду, а як не адплыве, то буду дзеўкай сядзець”.

“Пасля вячэры дзеўкі хуценька хапаюць вёдра і бягуць увыперадкі адна перад адной па ваду; каторая дзеўка прынясе хутчэй дадому вады, тая хутчэй выйдзе замуж”.

“Замужняя жанчына трымае пад накрыўкаю хлеб, пярсцёнак, шчотку, шыла, іголку і інш. І запрашае дзяўчат па чарзе падыходзіць і браць адну якую-небудзь рэч. Хто дастане хлеб — будзе мець багатага жаніха, пярсцёнак — каханага і прыгожага, шчотку — злоснага, шыла — шаўца, іголку — краўца”.

“У талерцы з крупамі дзяўчына навобмацак павінна з першага разу дастаць пярсцёнак, і калі намацала, то быць вяселлю ў гэтым годзе”.

“Выйшаўшы на двор, дзяўчаты абдымаюць плот і ў адлегласці паміж рукамі лічаць штакетнік. Перабіраючы кожную штакеціну, прамаўляюць: белы, чорны, лысы. На якой штакеціне скончыцца лік, такі і будзе жаніх. У другім варыянце робяць тое самае, толькі нічога не прамаўляюць, а лічаць, цот ці лішка. Калі лішка, то пара ў бліжэйшы час не складзецца”.

Не сумна правялі цудоўны святочны вечар. Збярыцеся і вы разам і добра адпачніце ў гэту чароўную навагоднюю ноч. Рабіце, як нашы продкі: гуляйце ў калядныя гульні, танцуйце і спявайце, калі няма сярод вас музыкаў, частуйцеся смачнымі стравамі, прыгатаванымі сваімі рукамі, паспрабуйце паваражыць, і самае галоўнае — любіце і паважайце адно аднаго, і тады нават без варажбы ўсё ў вас будзе добра!

Святлана ГРОС,
загадчык АКіД “Данілавіцкі Дом культуры”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации