Гранат – цуд з раю

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Памятаеце, у Эдэмскім садзе Гасподзь благаславіў Адама і Еву апрацоўваць усё, што там расло?

Ад усякага дрэва ў садзе можна было есці, акрамя пладоў з дрэва пазнання дабра і зла. “Бо ў дзень, у які ты пакаштуеш з яго, смерцю памрэш”, — перасцярог Бог (Быт. 2,16-17). Адназначнага меркавання, што гэта было за дрэва, няма. Навукоўцы, даследчыкі Святога Пісання, батанікі спрачаюцца паміж сабой, выказваючы свае варыянты. Самай распаўсюджанай версіяй з’яўляецца тая, што загадкавым фруктам з’яўляецца яблык. Але мала хто ведае, што старажытныя персы, фінікійцы, вавіланяне, егіпцяне лічылі, што дрэвам пазнання дабра і зла, а таксама жыцця лічыўся гранат. У ізраільцян існавалі спецыяльныя ахвярапрынашэння з яго ужываннем.

Спецыфічны водар соку надаюць амінакіслоты, якіх у ім аж 15 відаў. Па сваіх карысных уласцівасцях гранатавы сок пераўзыходзіць яблычны, апельсінавы, ананасавы.

Вельмі карысны гэты фрукт для тых, хто посціцца, бо ў гэты час чалавек адчувае моцную стомленасць, раздражняльнасць па дробязях і амаль хваравіты стан.

Гранат багаты вітамінамі С, Р, В6 і В12, у ім шмат калію, кальцыю, фосфару, магнію, натрыю, жалеза. У адным плодзе змяшчаецца, па выніках даследаванняў, да 40% неабходнай сутачнай дозы вітамінаў для чалавека.

Гранат умацоўвае сценкі сасудаў, нервовую сістэму і кровазварот. Яго ўжываюць пры лячэнні бранхіяльнай астмы і анеміі, ангіне, ён дапамагае ачысціць арганізм, валодае заспакаяльным дзеяннем. Адвар з лупіны граната з’яўляецца добрым сродкам ад прастудных захворванняў, лечыць стаматыт і кроватачывасць дзёснаў. Гранат зніжае цукар у крыві, а значыць, карысны і дыябетыкам. У той жа час дактары не рэкамендуюць яго ўжываць дзецям да года, людзям з хранічнымі хваробамі страўніка. Але, згадзіцеся, карысных уласцівасцяў у яго значна больш.

Ігар ЗІНЧАНКА