У вялікую сям’ю завітала свята (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Дзіцячы дом сямейнага тыпу Марыны і Аляксандра Шэлегаў з падарункамі і віншаваннямі наведаліся старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус. Разам з імі прыйшлі і галоўныя навагоднія чараўнікі – Дзед Мароз і Снягурачка.

Аляксандр Леанідавіч і Марына Генадзьеўна гасцінна сустрэлі гасцей, асабліва парадаваліся ім дзеці ў прадчуванні сюрпрызаў і цукерак. Вядома, госці не падвялі. Дзед Мароз і Снягурачка заклікалі дзятву прыняць удзел у забаўляльнай віктарыне, паслухалі вершы, якія яны падрыхтавалі да навагодніх ранішнікаў, затым дарослых і дзяцей закружыў навагодні карагод.

 

Аляксандр Дубовік і Наталля Белаус павіншавалі вялікую сям’ю з надыходзячымі святамі, пажадалі здароўя, цёплых узаемаадносінаў, шчасця, дабра і ўручылі вельмі патрэбны ў быце падарунак – пыласос, а таксама салодкія гасцінцы для дзяцей.

Гаспадары шчыра падзякавалі за цёплую сустрэчу. Напрыканцы ўсе разам сфатаграфаваліся каля сямейнай ёлкі ва ўпрыгожаным да святаў пакоі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

 



Теги: