Спецыялізаваную дапамогу пры абмаражэннях могуць аказаць толькі ў першыя 48 гадзін.

Калі чалавек звяртаецца пасля гэтага часу, то спецыялізаваная тэрапія для аднаўлення кровазвароту ў паражоных участках цела будзе ўжо неэфектыўная. Такія пацыенты атрымліваюць дапамогу ў аддзяленнях гнойнай хірургіі па месцы жыхарства. Там ужо трэба будзе рабіць выдаленне нежыццяздольных тканін аж да высокіх ампутацый.

Некаторыя могуць атрымаць абмаражэнне з-за прафесіі. У зоне рызыкі тыя, хто працуюць на вуліцы: прадаўцы, грузчыкі, дворнікі. У такіх людзей у асноўным абмаражэнне: дрыжыкі або хранічная халадовая траўма I ступені. Гэта хранічны працэс, які прыводзіць да лушчэння скуры.

У халоднае надвор’е не трэба карыстацца мазямі, таму што на ветры можна атрымаць абмаражэнне. Выходзячы на вуліцу, трэба старацца дыхаць праз нос. Калі вы адчулі паколванні на скуры, нельга спрабаваць сагрэцца ў цёплай ванне. Саграваць сябе трэба знутры: выпіць гарачы чай і паесці.

Сяргей АЛЕСІЁНАК,
доктар-траўматолаг Дзятлаўскай ЦРБ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Похожие публикации