1 студзеня 2019 года споўніцца 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

БССР – гэта цэлая эпоха ў гісторыі, якая праіснавала амаль усё ХХ стагоддзе і стала падмуркам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Да стагоддзя заснавання БССР у снежні гэтага года выйдзе ў свет першая кніга пяцітомніка пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці.

У кнізе будзе паказана, як фарміраваўся патэнцыял дзяржаўнасці беларускага народа, аналіз усіх гістарычных перыядаў.

Карэспандэнтка газеты даведалася, што цікавага падрыхтавалі да 100-годдзя абвяшчэння БССР для сваіх чытачоў супрацоўнікі раённых бібліятэк.

Як высветлілася, у бібліятэках Дзятлаўшчыны адкрыліся часовыя кніжныя экспазіцыі. У аснову іх увайшлі выданні, якія абагульняюць навуковыя даследаванні і адлюстроўваюць гістарычны падыход да праблемы вывучэння падзей пачатку ХХ стагоддзя, якія сталі лёсавызначальнымі для беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Матэрыялы экспазіцый нагадваюць аб асобных гістарычных перыядах: тут размешчаны публікацыі даваеннага і пасляваеннага часоў, 90-х гадоў, пачатку 21 стагоддзя і сучасныя, найноўшыя выданні. Прадстаўлены матэрыялы аб дасягненнях рэспублікі ў сацыяльна-эканамічным, навуковым і культурным развіцці.

Паводле слоў загадчыкаў раённых бібліятэк, часовыя экспазіцыі дакументальных выданняў адлюстроўваюць падзеі, звязаныя з асноўнымі датамі станаўлення БССР у розныя гады. Праз  дакументальныя выданні, вытрымкі з газет наведвальнікі могуць  пазнаёміцца з матэрыяламі, прысвечанымі  гэтай тэме.

Па словах бібліятэкараў, выставу актыўна наведваюць дзеці і падлеткі. Хлопчыкам і дзяўчынкам цікава даведацца пра былое сваёй Радзімы, прасачыць шлях яе развіцця  даўжынёю ў 100 год.

Плануецца, што кніжныя экспазіцыі будуць  дзейнічаць на працягу снежня 2018 года – студзеня 2019 года.

З нагоды гэтай юбілейнай даты супрацоўнікі раённых бібліятэк запрашаюць жыхароў і гасцей горада наведаць выставы, пазнаёміцца з матэрыяламі мінулага і сучаснага краіны.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации