Агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне населеных пунктаў, арганізацый, жылых дамоў у 2018 годзе аб’яўлены ў Дзятлаўскім раёне.
Ён праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, якія прысвечаны сустрэчы Новага года і Нараджэння Хрыстовага, з мэтай павышэння мастацка-эстэтычнай выразнасці фасадаў, вітрынаў, уваходных зон будынкаў прадпрыемстваў, установаў, арганізацый Дзятлаўскага раёна, прыватных падворкаў у горадзе Дзятлаве і прылеглых да іх тэрыторый, утварэння святочнага настрою ў жыхароў і гасцей раёна.
Этапы конкурсу:
— з 16 па 25 снежня 2018 года – падрыхтоўка удзельнікаў да агляду-конкурсу;
— з 26 па 29 снежня 2018 года – правядзенне агляду-конкурсу і вызначэнне пераможцаў;
— 31 снежня 2018 года – узнагароджанне пераможцаў.
Пераможцы агляду-конкурсу будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі:
1 месца – 7 базавых велічыняў, 2 месца – 5 базавых велічыняў, 3 месца – 3 базавыя велічыні (для прадпрыемстваў, установаў і арганізацый);
1 месца – 3 базавыя велічыні, 2 месца – 2 базавыя велічыні, 3 месца – 1 базавая велічыня (для ўладальнікаў прыватных дамоў).
Аргкамітэт