Духоўная дапамога – асаблівым людзям

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Настаяцелі праваслаўных храмаў райцэнтра даўно ўзялі духоўнае шэфства над наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання горада Дзятлава.

Айцец Іаан Кісель, айцец Мікалай Пінчук, сёстры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, якое дзейнічае пры саборы навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве, частыя госці аддзялення.

Так, нядаўна протаіерэй Мікалай Пінчук і сёстры чарговы раз сустрэліся з асаблівымі людзьмі, каб пагутарыць аб галоўных духоўных каштоўнасцях. Госці расказалі наведвальнікам аддзялення, наколькі важныя ў жыцці чалавека справы дабра, нагадалі, што малітва – гэта размова з Богам, які дапамагае кожнаму, хто да яго звяртаецца. Чалавек на працягу жыцця павінен несці свой крыж і прыносіць Богу пакаянне за грахі, якія мы ўчыняем і словамі, і на справе, і нават у думках.

Пасля такой важнай размовы наведвальнікі “Праменьчыка” пад кіраўніцтвам сясцёр прачыталі малітоўнае правіла, падрыхтаваліся да споведзі, а пазней прынеслі пакаянне ў сваіх грахах і прынялі Прычасце.

Падобныя сустрэчы, як зазначаюць іх удзельнікі, умацоўваюць духоўна, робяць дабрэйшымі і больш уважлівымі да чужой бяды.

Валянціна САЛАМЕВІЧ,
спецыяліст аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна



1 комментарий по теме “Духоўная дапамога – асаблівым людзям

  1. Духовная помощь нужна и важна для каждого человека

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *