На Дзятлаўшчыне праходзіць кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу. Сёлета медыкі выкарыстоўваюць вакцыну “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці.
Што думаюць дзятлаўчане наконт прышчэпак?
Сяргей Ахрамінскі:
– Я амаль штогод раблю прышчэпку і задаволены тым, што яна дапамагае мне не хварэць у халодны перыяд. Акрамя ўсяго, працую з людзьмі, таму абараняцца ад вірусу неабходна. Цяжкасцяў пасля вакцынацыі ў мяне не было, імунітэт выпрацоўваецца якасна. Рабіць прышчэпку ці не – выбар кожнага чалавека, але лепш за ўсё адносіцца адказна да свайго здароўя і да здароўя блізкіх.