Дзень маці – доўгачаканае, цёплае свята, якое любяць дзеці і дарослыя. Прыемныя сюрпрызы для сваіх матуляў сёлета падрыхтавалі выхаванцы Гезгалаўскага яслей-сада.

Яны не толькі змайстравалі яркія віншавальныя паштоўкі з кветачкамі, вывучылі шчырыя вершы і песні пра мам, станцавалі дынамічныя танцы, але і павіншавалі сваіх любімых матуляў з Пакровамі. Нагадалі ім пра нашу нябесную Заступніцу – Багародзіцу і праваслаўныя традыцыі. Таксама правялі некалькі займальных гульняў. На дзіва хутка маленькія працаўнікі пасадзілі і сабралі бульбу. Разам са сваімі мамамі гатавалі боршч і кампот, прычым жанчыны свабодна справіліся з заданнем з завязанымі вачамі.

З надыходзячымі святамі педагогаў, выхаванцаў садка і іх бацькоў павіншавала намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Нікіпорчык і ўручыла падарунак ад аб’яднання.

Мерапрыемствы з падтрыманнем духоўных традыцый у Гезгалаўскім яслях-садзе не рэдкасць. З 2016 года тут рэалізуецца рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання асабовай і сацыяльнай ідэнтычнасці дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.

Загадчыца ўстановы Святлана Гурская зазначае, што ў дашкольным ўзросце закладваюцца перадумовы маральных якасцяў, фарміруецца пачуццё адказнасці за свае ўчынкі і павага да іншых людзей. Задача педагогаў – не ўпусціць гэты спрыяльны час.

Фарміраванню ўяўлення выхаванцаў садка аб духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа дапамагаюць “Урокі Дабрыні”. На іх дзеці даведваюцца аб паняццях “міласэрнасць”, “паслухмянасць”, “пакора”, “дабрачыннасць”. Знаёмячы выхаванцаў з біблейскімі сюжэтамі, педагогі актыўна выкарыстоўваюць мультымедыйныя прэзентацыі, відэазапісы, фрагменты мультфільмаў “Біблія для дзяцей”. Азнаямленню з праваслаўнымі святамі і іх традыцыямі спрыяюць тэматычныя мерапрыемствы “Вербная нядзеля”, “Святло Нараджэння Хрыстовага”, “У дзень Вялікадня святога” з запрашэннем настаяцеля Нагародавіцкай царквы іерэя Іаана.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

2 Комментарии

  • Молодцы детки.

  • И детки, и воспитатели – большие молодцы!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации